На плошчы Незалежнасці сёння стартуе шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак

24 декабря 2018

Сённяшні дзень у Мінску будзе па-сапраўднаму казачным. У 17 гадзін з плошчы Незалежнасці стартуе шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак. Без малога тысяча чалавек пройдзе па праспекце Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы, што ўнясе карэктывы ў рух аўтобусаў і аўто. Гэты ўчастак дарогі будзе часова закрыты.