На "Плошчы Леніна" ўзводзяць пераходы да станцыі "Вакзальная"

28 января 2020
Новая зялёная лінія сталічнага метро зусім хутка злучыцца з сіняй. На "Плошчы Леніна" ўзводзяць пераходы да станцыі "Вакзальная". Дарэчы, працягласць усёй новай лініі складзе больш за 17 кіламетраў. У перспектыве яна злучыць мікрараёны Курасоўшчына і Зялёны Луг.

На сваім маршруце электрацягнікі будуць рабіць 14 прыпынкаў. Першыя 4 станцыі - ад "Кавальскай слабады" да плошчы "Юбілейнай" - плануюць адкрыць ужо гэтым летам.

Пры будаўніцтве спецыялісты ўжылі нямала новых падыходаў. Напрыклад, на станцыі "Вакзальнай" узвялі першы наземны вестыбюль. Там жа ў пераходзе ўсталявалі травалатары - гэта дарожкі, якія сталі альтэрнатывай звыклым эскалатарам. А для бяспекі пасажыраў усе пероны трэцяй лініі  абсталююць і ахоўнымі экранамі.

Яны ўжо з'явіліся на станцыі "Кавальская слабада".  На ўзровень 20 метраў пад зямлёй спусцілася Юлія Токар (відэа).