На плошчы Дзяржаўнага герба і флага спяваем гімн разам

14 мая 2017

А мы вяртаемся да галоўнай музычнай падзеі сённяшняга дня. З хвіліны на хвіліну тут, на плошчы Дзяржаўнага герба і флага, прагучыць галоўная песня аб Радзіме - наш Дзяржаўны гімн. Сімвалічна, што менавіта наш медыяхолдынг запісаў версію дзяржаўнага гімна, якую вы ўсе чуеце кожную раніцу і кожны вечар у пачатку і пасля завяршэння тэле- і радыёэфіру. А сёння прапануем новы эталон.

Музычная частка - за заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь - Акадэмічным хорам і сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі. Плюс непасрэдныя ўдзельнікі конкурсу і запрошаныя госці. Яны таксама будуць спяваць. Усяго тры тысячы чалавек.