На пляцы Ваеннай акадэміі адбылася цырымонія прыняцця ваеннай прысягі

30 августа 2014
Сёлета словы ваеннай прысягі вымавілі больш як 600 чалавек, большасць з іх будуць праходзіць навучанне ў Ваеннай акадэміі Беларусі.

Нягледзячы на шырокі спектр ВНУ, задзейнічаных у сістэме ваеннай адукацыі, асноўнай базай для падрыхтоўкі афіцэраў з'яўляецца менавіта Ваенная акадэмія. Тут заняткі з курсантамі праводзяць больш як 700 кваліфікаваных выкладчыкаў.