На першым месцы дзяржаваўтваральных каштоўнасцяў у беларусаў - мір

22 октября 2021

Якія галоўныя дзяржаваўтваральныя каштоўнасці беларусаў? Інстытут стратэгічных даследаванняў падрыхтаваў аналітычны даклад. 

Асноўнае для беларусаў - гэта мір. Шануюць нашы грамадзяне таксама бяспеку, свабоду, парадак і справядлівасць. Так выглядае першая пяцёрка рэйтынгу. У пашыраным спісе і такія пазіцыі як стабільнасць, законнасць, правы чалавека і шматлікія іншыя. І што важна, 95 % беларусаў выказаліся за захаванне сацыяльных гарантый. Такі запыт грамадзян на моцную дзяржаву.