На перыяд школьных канікул ДАІ ўзмацняе кантроль за выкананнем правіл дарожнага руху

22 марта 2019
Зніжаць хуткасць у дварах і перад пешаходнымі пераходамі. На перыяд школьных канікул Дзяржаўтаінспекцыя узмацняе кантроль за выкананнем правіл дарожнага руху. На гэтым тыдні інспектары завіталі на школьныя ўрокі, каб паказаць дзецям фотаздымкі рэальных здарэнняў і нагадаць аб бяспечных паводзінах на дарогах. Бацькам і вадзіцелям варта памятаць пра выкарыстанне аўтакрэслаў падчас перавозкі дзяцей.

Усяго з пачатку года на дарогах Мінскай вобласці зафіксавана амаль 100 аварый. У пяці дарожных здарэннях траўміраваны дзеці.