На скрыжаваннні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Ясеніна сутыкнуліся 2 легкавыя аўтамабілі
16 сентября 2020
І яшчэ адна аварыя - на Дзяржынскага. Сёння на скрыжаваннні праспекта і вуліцы Ясеніна сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі. Вадзіцель "фальксвагена" паварочваў з Дзяржынскага налева і не прапусціў аўтамабіль "шкода", які рухаўся прама. У выніку сутыкнення аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Рух транспарту ў напрамку Брылевічаў і ў цэнтр горада быў часова абмежаваны. На месцы ДТЗ працавалі супрацоўнікі ДАІ.













