На парадзе Сілы спецыяльных аперацый прадставяць 450 байцоў

1 июля 2019

Сёлета ў парадзе  прымуць удзел тры каробкі  ад Сіл спецыяльных аперацый: такі вялікі кантынгент дэсантнікі прадстаўляюць  упершыню. Акрамя брыгад з Віцебска і Брэста, для якіх удзел у парадзе - ужо традыцыя. У  Дзень Незалежнасці каля стэлы "Мінск - горад-герой" пройдуць і байцы легендарнай "пяцёркі" з Мар’інай Горкі. Усяго ўдзел у парадзе прымуць 450 дэсантнікаў:  і вопытныя афіцэры, і салдаты тэрміновай службы. Усе яны некалькі месяцаў адточвалі  майстэрства страявой падрыхтоўкі. Што стаіць  за ідэальным маршам дэсантнікаў,   раскажа  Юрый Шаўчук   у рубрыцы "Парадны разлік".