На парадзе 3 Ліпеня Мінск будуць прадстаўляць 300 ветэранаў

29 июня 2017

Суправаджаць іх да месцаў правядзення святкаванняў будуць сацыяльныя работнікі і валанцёры. Да Дня Незалежнасці пройдзе і акцыя "Ветэран побач" - удзельнікаў ваеных падзей у гэтыя дні наведваюць валанцёры Саюза моладзі і школьнікі. У рамках акцыі маладыя людзі запісваюць успаміны ветэранаў, а таксама дапамагаюць у бытавых пытаннях.

Ірына Дудка, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама: "Вядома, 3 Ліпеня, падчас галоўнага свята нашай краіны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны з'яўляюцца непасрэднымі ўдзельнікамі ўсіх падзей, мерапрыемстваў, якія праходзяць у горадзе Мінску. Так, плануецца, што 300 ветэранаў прымуць удзел, стануць гледачамі выдатнага ваеннага парада".

Таксама спецыяльна да Дня Незалежнасці ветэранам вайны аказваецца дадатковая фінансавая дапамога - даплаты да пенсіі, прапаноўваюцца аздараўленчыя курсы ў рэабілітацыйных цэнтрах.