На Востраве слёз у Мінску ўшанавалі памяць загінуўшых у Афганістане

3 августа 2016

Сёння ў Мінску на Востраве слёз, дзе 20 гадоў таму адкрылі капліцу, ушанавалі памяць загінуўшых у Афганістане беларускіх салдат. Помнік з'яўляецца сімвалам подзвігу і мужнасці беларусаў, якія прымалі ўдзел у 10-гадовай афганскай кампаніі. Ваяваць у чужую краіну тады паехалі дзясяткі тысяч зусім яшчэ юных хлопцаў. І сотні гэтых маладых людзей жывымі дахаты ўжо не вярнуліся. Імя кожнага загінуўшага ў Афганістане беларускага салдата сёння высечана на чатырох алтарах капліцы. Усяго іх больш за 700. Карына Пашкова прадоўжыць.

Усведамленне гістарычнай памяці, разуменне ўрокаў вайны і боль маці, чые юныя сыны пайшлі так далёка, каб ніколі больш не вярнуцца. І ўсё гэта ў адзін дзень, у адно імгненне.

У афганскай кампаніі ўдзельнічалі каля 30 тысяч беларускіх салдат. 771 з іх так і не вярнуўся на родную зямлю. Але нават тыя, хто зноў убачылі сваіх маці і жонак, адчулі вельмі супярэчлівыя пачуцці ўдзячнасці лёсу, болю і несправядлівасці за гібель баявых таварышаў.

Другая назва гэтага месца - Востраў мужнасці і смутку. Тут мімаволі задумваешся пра гераізм маладых хлопцаў, боль, які адчулі іх маці. Невыпадкова ў цэнтры мемарыяльнага комплексу фігуры журботных жанчын, якія адправілі дзяцей на вайну.

Капліцу на Востраве слёз у Мінску адкрылі 20 гадоў таму 3 жніўня 1996 года. Разам з маці загінуўшых салдат, калегамі і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Будаўніцтва капліцы пачалося ў 1988 годзе, калі вайна з Афганістанам яшчэ не была скончана. Ля ўваходу вялікі валун з іконай Божай Маці. Пад ёй тэкст: "Сынам, загінуўшым у Афганістане, пабудаваны гэты храм. Каб зла не было ні на сваёй, ні на чужой зямлі".

Сімвалічна, што ўзводзілі помнік вайскоўцы, салдаты чыгуначных войскаў. На два з паловай гады іх казармай стала будаўнічая пляцоўка.

Скульптура "Анёл, які плача" з'яўляецца адным з элементаў мемарыяльнага комплексу "Востраў слёз". Гэта помнік не толькі тым воінам-беларусам, якія загінулі ў Афганістане падчас вайны, але і тым, хто загінуў ад душэўных і фізічных ран ужо пасля вяртання на радзіму. Скульптура сімвалізуе слёзы анёла, які не змог выканаць сваё прызначэнне і засцерагчы воінаў ад гібелі.

На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу размешчаны вялікія камяні. На кожным з іх назва афганскіх правінцый, дзе ваявалі савецкія войскі, а значыць, гінулі беларусы.