На Аршанскім інструментальным заводзе сёння ўсе ахвотнікі могуць наведаць абноўленыя цэхі

26 мая 2019

Прадпрыемства далучылася да МТЗ  гэтай вясной. І ўжо ідзе праца над рэалізацыяй некалькіх інвестпраектаў. Так, у Оршы адкрыты цэнтр па гарантыйным, паслягарантыйным, тэхнічным і сэрвісным абслугоўванні трактароў. Асвойваецца вытворчасць новых відаў інструментаў для металаапрацоўчых станкоў. 

У гэтыя хвіліны свята працягваецца. На тэрыторыі завода працуюць атракцыёны, арганізавана выстава тэхнікі МТЗ, а самых маленькіх гасцей катаюць на трактары.