На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску сёння пачаўся мантаж галоўнай елкі краіны

27 ноября 2017

Сталіца акунаецца ў пераднавагоднюю атмасферу. На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску сёння пачаўся мантаж галоўнай елкі краіны. Металічны каркас апрануць у зялёныя лапкі і ўпрыгожаць цацкамі са святлодынамічнымі панэлямі, а таксама ззяючымі сняжынкамі. Так дызайнеры дасягнуць эфекту ззяння нават у дзённы час. На ўстаноўку навагодняга дрэва - тыдзень.

Усяго ў Мінску з’явіцца 27 навагодніх дрэў. Як абяцаюць мастакі і дызайнеры, кожная елка будзе аформлена па індывідуальным стылі.