На Кастрычніцкай плошчы адкрылася экспазіцыя айчыннага прамысловага комплексу

2 июля 2020
Больш  за 70 адзінак тэхнікі дэманструе "Лёс гігантаў". На плошчы - навінкі вытворчасці,  доследныя і серыйныя ўзоры, а таксама першыя мадэлі, якія сышлі з канвеераў легендарных заводаў больш чым  65 гадоў таму. Сярод экспанатаў машыны Мінскага трактарнага завода, МАЗа, "Амкадора", БелАЗа і нават "Белджы". Сёння на ўсіх кантынентах зямнога шара працуе тэхніка, якую сабралі беларусы. Штогод каля 70 % прадукцыі адгружаецца за мяжу. Трактары, самазвалы, дарожная тэхніка, камбайны і бытавая тэхніка з маркай "Зроблена ў Беларусі" пастаўляюцца больш  чым у сто краін свету. Выставу прымеркавалі да Дня Незалежнасці. Яна будзе адкрыта  для наведвальнікаў да канца выхадных.