На Кастрычніцкай плошчы і ля Палаца спорту заўтра разгорнецца традыцыйны "Калядны кірмаш"

14 декабря 2017

У магазінах у разгары продаж навагодняга асартыменту: ад ёлачных цацак да сувеніраў. Ахвотна набываюць штучныя ёлкі і сосны. Гэта даволі зручна! Але ж ёлачныя базары таксама папулярныя.

Так, дрэва вышынёй да метра будзе каштаваць ад 10 да 20 рублёў. Двухметровая ёлка - да 26 рублёў. І дрэва да трох метраў - ад 15 да 30. А ўжо заўтра на Кастрычніцкай плошчы і ля Палаца спорту разгорнецца традыцыйны "Калядны кірмаш".