На Кастрычніцкай плошчы і ля Палаца спорту разгорнецца традыцыйны "Калядны кірмаш"

22 декабря 2017

У Мінску сёння адкрыліся ёлачныя кірмашы. Усяго больш за 230 пляцовак для гандлю ва ўсіх раёнах сталіцы. Працаваць яны будуць да 31 снежня. А заўтра ля Палаца спорту разгорнецца традыцыйны "Калядны кірмаш" - з 10 раніцы да 8 вечара. Усяго для продажу лясніцтвамі назапашана 35 тысяч натуральных ялін. Цэны залежаць ад вышыні дрэва.

Так, ёлка вышынёй да метра будзе каштаваць ад 10 да 20 рублёў. Двухметровая - да 26 рублёў. І дрэва да 3 метраў - ад 15 да 30. Акрамя ссечаных ёлак, папулярныя дрэвы ў кадках, сосны ці букеты з яловых галінак.

Ужо заўтра на Кастрычніцкай плошчы і ля Палаца спорту разгорнецца традыцыйны "Калядны кірмаш" - агульнагарадская пляцоўка аб'яднае амаль 100 гандлёвых аб'ектаў. Там жа, ля Палаца спорту, завершыцца флэшмобам шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак.