На адной з дач пад Брэстам пасялілася сямейства вожыкаў

5 июля 2016

Сямейства вожыкаў пасялілася на адной з дач пад Брэстам. Вожычыха з вывадкам прыйшла паласавацца малаком. Прычым, яна зусім не саромеецца ні катоў, ні людзей. Жывёлы дружна ядуць з адной міскі. Маленькае дзіцяня ледзь змяшчаецца ў далоньцы і ўжо атрымала імя - Жорык.