На абласную ёлку ў Маладзечне з'ехаліся самыя таленавітыя вучні цэнтральнага рэгіёна

28 декабря 2018

Спачатку Дзеды Марозы прайшліся па вуліцах горада. У тэатралізаваным шэсці ўзялі ўдзел паўсотні навагодніх герояў.

Святочныя сюрпрызы прадоўжыліся ў Палацы культуры. Побач з уваходам дзясяткі творчых пляцовак - узлесак, навагодні кірмаш, сядзіба навагодняга чараўніка і нават казачнае каралеўства. Стафанія Коршук на навагоднім абласным балі ўпершыню. Дзяўчынка прафесійна займаецца танцамі, каратэ і вывучае кітайскую мову.

А вось дзевяцікласніца Ксенія Місюра, каб трапіць на свята ў Маладзечна з роднага Чэрвеня, выехала на світанні. Школьніца захапляецца інтэлектуальнымі гульнямі і гісторыяй. Неаднойчы станавілася пераможцам абласных і рэспубліканскіх алімпіяд.

Анатоль Ісачанка, старшыня Мінаблвыканкама: "Напрыканцы свята ўсе госці сталі героямі тэатралізаванага казачнага шоу. Кожны атрымаў салодкія падарункі і свае заслужаныя ўзнагароды”.