На новы ўзровень супрацоўніцтва выйшлі Белтэлерадыёкампанія і Беларуская акадэмія сувязі

13 февраля 2020
Студэнты старэйшых курсаў ВНУ праходзяць стажыроўкі ў тэхнічнай дырэкцыі нашага медыяхолдынга, а лепшыя выпускнікі факультэта тэхналогій сувязі  працуюць у нас па размеркаванні. Белтэлерадыёкампанія ў сваю чаргу сёлета дала Акадэміі ў навучальных мэтах цэлую тэлестудыю. 
Зусім хутка будучыя інжынеры тэлебачання  пачнуць заняткі на новым абсталяванні. У распрацоўцы і навучальны план для новай тэлевізійнай спецыяльнасці. 
Як наладжана падрыхтоўка маладых тэлевізіёншчыкаў, распавядзе Надзея Сербіненка.

Белтэлерадыёкампанія зацікаўлена ў маладых спецыялістах

Вось адна з новых нашых сучасных ПТС "Еўфрасіння". Яна папрацавала ўжо на асабліва важных перадачах, працавала на асвятленне Еўрапейскіх  гульняў. Тут у тым ліку працуюць маладыя спецыялісты.
Самы малады работнік у зладжанай камандзе дырэкцыі тэхнічнага забеспячэння вяшчання Белтэлерадыёкампаніі - Слава Масленнікаў. Наваспечанаму інжынеру па тэлеабсталяванні  ўсяго 22.  Слава ўжо стаў стыпендыятам спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, за яго плячамі  праца на Еўрапейскіх гульнях і падрыхтоўка дзясятка прамых трансляцый.

Праца па прыцягненні маладых і таленавітых спецыялістаў  мэтанакіраваная 

Праца па прыцягненні маладых і таленавітых спецыялістаў  мэтанакіраваная. У гэтым плане сярод астатніх ВНУ краіны  Акадэмія сувязі заўсёды гатовая ісці насустрач галоўнаму заказчыку тэлевізійных кадраў - Белтэлерадыёкампаніі. 
У Акадэміі сувязі вучыцца каля пяці тысяч студэнтаў. Інжынерных і тэхнічных работнікаў для тэлебачання і радыё тут рыхтуюць на факультэце інжынірынгу і тэхналогій сувязі.

У Акадэміі сувязі ёсць і свая навінавая навучальная тэлестудыя.

У мультымедыйным цэнтры студэнты вывучаюць асновы тэлевяшчання і знаёмяцца з прафесійнай апаратурай. Усю тэхніку акадэміі бязвыплатна перадала Белтэлерадыёкампанія. 

Белтэлерадыёкампанія перадала Акадэміі сувязі абсталяванне для навінавай студыі

Фактычна  гэта цэлая навінавая студыя, дзе студэнты змогуць праводзіць свае навінавыя эфіры і працаваць на рэжысёрскім пульце, кіраваць камерамі, маніторамі. Выпускнік акадэміі (ужо работнік БТ) Слава падзяліўся ўражаннямі.
Літаральна праз пару дзён тут пачнуцца першыя заняткі па дысцыпліне "лічбавае тэлебачанне". Паток  да 200 чалавек, гэта будуць студэнты 3 і 4 курсаў.

Новая тэлевізійная спецыяльнасць у Акадэміі сувязі

У найбліжэйшыя два гады ў Акадэміі сувязі дзякуючы супрацоўніцтву з БТ  можа з'явіцца і новая прафесія - "інжынер тэлебачання". Пакуль ідзе прапрацоўка новай навучальнай праграмы.