Дакумент пашырылі дадатковымі паняццямі і тэрмінамі. Напрыклад, такімі, як "сеткавае выданне", "інтэрнэт-рэсурс і яго ўладальнік". Для апошняга ўпершыню вызначаны правы і абавязкі, сярод якіх ідэнтыфікацыя карыстальнікаў. Яе можна ажыццявіць праз сацыяльныя сеткі і электронную пошту. У праграме "Клуб рэдактараў" змяненні пракаменціраваў міністр інфармацыі.
Аляксандр Карлюкевіч, Міністр інфармацыі Беларусі: "Нічога звышнатуральнага не здарылася. Проста людзі абазначаць сваю пазіцыю. Тым больш ніхто ж не гаворыць, што трэба выступаць пад сваім прозвішчам з каментарыем у тым ці іншым рэсурсе. Галоўнае - каб уладальнік гэтага рэсурсу ведаў, хто даслаў гэты каментарый".
У законе таксама прадугледжаны дакладныя патрабаванні да аб'ёмаў тэлеперадач беларускай вытворчасці. За два гады ўсе тэлеканалы павінны выйсці на ўзровень мінімум 30 % нацыянальнага кантэнту.













