"Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі"

16 Чэрвеня 2019
Застаецца менш за два тыдні да знакавай даты ў гісторыі нашай краіны - 75-й гадавіны вызвалення Беларусі. Дзень Незалежнасці - адзін з сімвалаў нашай дзяржаўнасці. Краіна памятае, якой цаной дасталася свабода і хто нам яе падарыў. Гэта, вядома, ветэраны. Гэтым людзям напярэдадні ўрачыстасці асаблівая ўвага. Моладзь не забывае пра пакаленне герояў. 

Так, на тыдні ў Мінску стартаваў марафон з сімвалічнай назвай "75". Моладзь па ўсёй краіне збірае інфармацыю і фатаграфіі воінаў-вызваліцеляў у адзінае выданне - нацыянальны альбом памяці "Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі". І сапраўды за кожнай фатаграфіяй - подзвіг. З кожным днём да народнай акцыі далучаецца ўсё больш неабыякавых беларусаў. 

Чакаецца, што на 75 старонках размесціцца каля 900 здымкаў. Нагадаем, альбом памяці 9 мая моладзь прэзентавала Прэзідэнту. Падчас урачыстага мерапрыемства ля манумента Перамогі Аляксандр Лукашэнка даў своеасаблівае пажаданне юнакам і дзяўчатам і напісаў на вокладцы альбома слоган акцыі "Беларусь памятае", закліканай захаваць святую памяць аб подзвігу кожнага ветэрана. Пра гісторыі, якія не павінны быць забытыя, матэрыял Аляксандра Лучонка (вiдэа).


Папулярныя

Рэкамендуемыя