На тыдні ў Беларусі абяцаюць цёплае надвор'е, да выхадных - традыцыйнае пахаладанне і дажджы

23 мая 2022
Дажджы ўзялі паўзу, але ненадоўга. На гэтым тыдні сіноптыкі зноў прагназуюць у сталіцы і вобласці ападкі і тэмпературу ніжэйшую за кліматычную норму. Ноччу на глебе магчымы замаразкі, а раніцай - туман. Да серады ў цэнтральным рэгіёне днём будзе ўмерана цёпла і сонечна, паветра прагрэецца да 24 градусаў. А ў чацвер і пятніцу надвор'е радыкальна зменіць характар, чакаюцца дажджы і навальніцы. Халодныя масы прыйдуць з поўначы Атлантыкі.

З чацвярга ўзмоцніцца і вецер. Парывы месцамі будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду.