На тыдні зноў засядала спецыяльная рабочая група па выратаванні будаўнічай галіны

14 июля 2013

На гэтым тыдні прадоўжылі абмяркоўваць сферу, дзе ганарыцца сапраўды няма чым, а таму ўжо некалькі месяцаў працягваецца праца над памылкамі. У Мінску зноў засядала спецыяльная працоўная група па выратаванні будаўнічай галіны. І вось ключавыя рашэнні. Першае - гарантыйныя абавязацельствы. Прапанова - мець кантрактныя адносіны паміж эксплуатуючай арганізацыяй і падрадчыкам. Гэта скароціць тэрміны ліквідацыі дэфектаў, якія выявіліся падчас эксплуатацыі дома. Па-ранейшаму ў планах стварэнне рэгіянальных, цэментавых, шкляных і нацыянальнага холдынга БелБуд. І, вядома ж, на асаблівым кантролі даўгабуды. Паводле апошніх звестак, пабудаваныя жылыя дамы №6 у Сухараве і па вуліцы Якубава, здадзеныя секцыі дамоў па вуліцы Шчорса і ў мікрараёне Брылевічы. Завяршаюцца працы яшчэ па сямі новабудоўлях. Для іх тэрмін ліпень - жнівень. А да 1 кастрычніка - і гэта яшчэ адно даручэнне - суадносіны будаўнікоў і кіраванцаў у галіне павінны быць урэгуляваны. Такую задачу паставіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кабякоў. Як паказвае практыка, на трох будаўнікоў часам даводзіцца два кіраванцы.


І нагадаем, з 1 ліпеня ў грамадзян з'явілася магчымасць далучыцца да рашэння будаўнічых праблем. Зарабіў тэлефон даверу. На нумар 2-100-190 ужо паступіла звыш тысячы званкоў. Усе атрыманыя дадзеныя стануць прадметам дэталёвага аналізу працоўнай групы. Паведамленні на гарачую лінію будуць прымаць да 1 верасня з 8:30 да 17:30.