На тыдні сіноптыкі прагназуюць да плюс 34

7 августа 2017

Надвор'е зараз спрыяе ўборачнай кампаніі. На гэты тыдзень сіноптыкі прагназуюць да плюс 34, пераважна без ападкаў. У цэлым чакаецца цёплае і сонечнае надвор'е.

Толькі ў асобных раёнах Гомельскай вобласці заўтра пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ужо ў сераду тэмпература наблізіцца да адзнакі плюс 30. Далей спякота ўзмоцніцца.

У выхадныя вернецца дажджлівае надвор'е. Суботнюю спякоту будуць астуджваць ліўні, навальніцы і нават град. У нядзелю тэмпература пачне зніжацца месцамі.