На тыдні Прэзідэнт Беларусі з падарункамі наведаў РНПЦ "Маці і дзіця"

2 января 2022

Клопат аб мамах і дзяцях - таксама прыярытэт дзяржавы. Пра гэта гаварыў Прэзідэнт падчас наведвання 31 снежня РНПЦ "Маці і дзіця". 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што развіццё рэпрадуктыўных тэхналогій у краіне павінна дасягнуць самага высокага ўзроўню ўжо ў 2022 годзе. Наведаў кіраўнік дзяржавы і новы корпус клінічнага аддзялення анестэзіялогіі, рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі. Пагутарыў з маленькімі пацыентамі і іх мамамі. Не абышлося і без фота на памяць.

У падарунак цэнтру ад Прэзідэнта прыбор для ўльтрагукавой дыягностыкі. А медыкам і пацыентам - смачныя падарункі і вялізная падзяка за тое, што такі цяжкі год прайшлі годна.