На маторным заводзе правялі маштабныя вучэнні МНС з верталётамі

17 июля 2019
Кароткае замыканне, а пасля  барацьба з пажарам. На маторным заводзе  правялі маштабныя вучэнні МНС з верталётамі. Паводле сцэнарыя, агонь ахапіў два паверхі прадпрыемства.  Паралельна ратавальнікі ліквідавалі пажар на даху цэха і ратавалі людзей з-пад завалаў.  Каб справіцца з пастаўленымі задачамі, агняборцам спатрэбілася каля 20 хвілін.  У вучэннях былі задзейнічаны 60 ратавальнікаў і больш за 15 адзінак тэхнікі. Тры з іх - верталёты авіяцыі МНС.  Яны тушылі пажар з паветра і дастаўлялі пацярпелых у бальніцы.  Вучэнні на Мінскім маторным заводзе, дзе працуе каля 3 тысяч чалавек, прайшлі ўпершыню. Уся задзейнічаная ў вучэннях тэхніка знаходзіцца на дзяжурстве ратавальнікаў кожны дзень.  Падраздзяленні МНС знаходзяцца недалёка ад патэнцыяльна небяспечных прамысловых аб'ектаў.