На мадэрнізацыю абсталявання ў сталічных клініках выдаткавана два трыльёны рублёў

5 января 2016

У клінічнай бальніцы хуткай дапамогі, дзякуючы сучаснаму біпланаваму аппарату, дазваляюць пазбегнуць наступстваў інсульту і інфаркту. За тры месяцы курс лячэння прайшлі больш як 10 чалавек. Дарэчы, на мадэрнізацыю медыцынскага абсталявання ў сталічных клініках летась было выдаткавана амаль два трыльёны рублёў. Зараз вядзецца рэканструкцыя 4-ай, 5-ай і 9-ай бальніц, дзіцячай інфекцыйнай.

Юлія Токар больш падрабязна аб медыцынскіх ноу-хау. Праблема сасудзістых захворванняў галаўнога мозгу – адна з самых актуальных ва ўсім свеце. Хірург Аляксандр Бейманаў - першы ў нашай краіне, хто ў 2009 годзе правёў аперацыю па выдаленні тромбу з сасудаў галаўнога мозгу. Спецыяльныя прэпараты раствараюць тромбы. Дзякуючы гэтай методыцы, адкрылі альтэрнатыўны спосаб лячэння.

У Гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі стартаваў пілотны праект, які дазваляе пазбегнуць наступстваў інсульту і інфаркту. Пацыенты з вострымі парушэннямі мазгавога кровазвароту атрымліваюць камбінаваную дапамогу, дзякуючы сучаснаму ангіаграфічнаму апарату. За тры месяцы курс лячэння прайшлі больш як 10 чалавек.

Сучасная аперацыйная аснашчаная лічбавым абсталяваннем. Дзякуючы гэтаму, дыягностыка становіцца больш дакладнай. Вось гэта і ёсць ангіяграфічны комплекс, які дазваляе дасканала зрабіць праекцыю сасудаў адразу з некалькіх бакоў у 3D-фармаце. Выява бачная на экране ў рэальным часе.

Дарэчы, на мадэрнізацыю медыцынскага абсталяванне ў сталічных клініках летась было выдаткавана амаль два трыльёны рублёў. Зараз вядзецца рэканструкцыя 4-ай, 5-ай і 9-ай бальніц, дзіцячай інфекцыйнай і мінскага дыспансера.

Так, у Каменнай Горцы чацвёртая дзіцячая паліклініка праходзіць этап інфарматызацыі. Гэта значыць, што кожны пацыент будзе мець электронную амбулаторную картку. У паліклініцы размесціцца і рэабілітацыйны цэнтр на некалькі аддзяленняў, комплекс водалячэння – бальнеа- і спелеатэрапіі, з сучаснымі тэхналогіямі.

Адкрыць паліклініку плануюць у найбліжэйшы час. Яна зможа прымаць у дзень да паўтысячы пацыентаў.