На МКАД сутыкнуліся 5 аўто
15 сентября 2022
Адразу пяць аўто сутыкнуліся на МКАД. Вадзіцель "фольксвагена" рухаўся па знешнім кальцы з боку вуліцы Казінца. У выніку невыканання бяспечнай дыстанцыі ён сутыкнуўся з аўтамабілем "сітраен". Апошні, у сваю чаргу, ад удару сутыкнуўся з яшчэ адной машынай, што спынілася наперадзе. Усяго ў ДТЗ атрымалі пашкоджанні пяць транспартных сродкаў. Пацярпелых няма. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.













