На МКАД пачалі працаваць стацыянарныя камеры фотафіксацыі

9 июля 2013

Яны размясціліся на найбольш аварыйных участках Мінскай кальцавой. Так, з сённяшняга дня ўсёвідушчае вока ДАІ пастаянна прапішацца на нулявым, другім, дзясятым, дваццаць чацвёртым і трыццаць дзявятым кіламетрах МКАД. Дагэтуль за хуткасным рэжымам на дарозе сачылі мабільныя комплексы.


Як лічаць у ДАІ, стацыянарныя камеры дазволяць знізіць аварыйнасць на ўчастках на 20 працэнтаў. Не жадаючы атрымаць пасля прыезду дамоў так званы ліст шчасця з фатаграфіяй і нумарам машыны, вадзіцелі перастануць выпрабоўваць лёс. Тым самым хуткасць на кальцавой перастане выходзіць за рамкі дазволенай.