На Мінскім паўмарафоне - 2020 чакаюць 42 тысячы ўдзельнікаў

17 февраля 2020
Колькасць удзельнікаў Мінскага паўмарафону павялічылі да 42 тысяч. Сёння стартавала рэгістрацыя. Спаборніцтвы аматараў і прафесіяналаў праходзяць з 2013 года і сёлета намечаны на 13 верасня. Удзельнікі могуць выбраць адну з трох дыстанцый: пяць з паловай, дзесяць  з паловай  і  дваццаць адзін кіламетр. Мінімальны стартавы ўзнос за самую кароткую дыстанцыю да 10 мая - 13 рублёў.

Магчымы ўдзел у паўмарафоне і пераможніцы 2015 года Вольгі Мазуронак. Сёння Вадзім Дзевятоўскі ўрачыста ўручыў ёй першы стартавы нумар.

Паказалі сёння і лагатып паўмарафону. А агульны прызавы фонд, як і летась, - 60 тысяч долараў.