Захаваць гісторыю для нашчадкаў. На міжнародны сімпозіум у Мінску сабраліся даследчыкі Вялікай Айчыннай

21 марта 2018

На міжнародны сімпозіум у Мінску сабраліся даследчыкі Вялікай Айчыннай вайны з Беларусі, Расіі, Германіі, Украіны і Польшчы, каб абмеркаваць невядомыя старонкі гісторыі Хатыні і вёсак, знішчаных падчас вайны ў Беларусі і Еўропе. Прагучаць успаміны відавочцаў. Удзельнікі пазнаёмяцца з выставай да 75-й гадавіны трагедыі ў Хатыні.

Асобная тэма канферэнцыі - падача праўдзівай інфармацыі пра масавую гібель мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай і ўплыў сучасных тэхналогій на захаванне і распаўсюджванне гістарычных даных.