На міжнароднай канферэнцыі ў сталіцы абмеркавалі дзейнасць кадэцкіх класаў

26 февраля 2019

Вучні прадэманстравалі свае даследчыя працы на тэму малой радзімы, Вялікай Перамогі. Анлайн да форуму далучыліся выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў з Масквы, Тамбова і Варонежа. Дарэчы, сярэдняя школа № 68, дзе сёння і адбылася сустрэча, мае добрыя навучальныя сувязі з іншымі кадэцкімі ўстановамі не толькі Беларусі, але і Расіі.

Кадэцкія класы сёння існуюць ў 6 навучальных установах горада. Навучэнцы вывучаюць права, праходзяць страявую падрыхтоўку. У раскладзе, акрамя агульнаадукацыйных, ёсць і заняткі па харэаграфіі і тэатральным мастацтве.