На міжнародным медыяфоруме сёння адкрыецца летняя школа журналістыкі

24 мая 2019

Сёння  другі дзень міжнароднага медыяфоруму ў Брэсце. Туды з'ехаліся журналісты і медыяэксперты з 25 краін: ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Расіі і Кітая. Усяго  больш за 250 удзельнікаў. Беларускі медыяфорум праходзіць чатырнаццаты раз. І ўпершыню яго вырашылі правесці за межамі сталіцы. Праграма насычаная. Напярэдадні журналісцкая супольнасць дыскутавала на тэму інфармацыйнай бяспекі,  уплыву сацсетак і развіцця рэгіянальных СМІ. Задача - абмяняцца вопытам і знайсці вырашэнне праблем.

Сёння на міжнародным форуме адкрыецца летняя школа журналістыкі. У Брэсцкім дзяржуніверсітэце імя Пушкіна арганізуюць аўтарскія майстар-класы ад медыяэкспертаў Беларусі і Расіі. Гасцей чакаюць і экскурсіі па горадзе.