На мемарыяле "Буйніцкае поле" памяць герояў ушанавалі хвілінай маўчання

3 июля 2022
Яшчэ адно месца ўсенароднай памяці - Буйніцкае поле пад Магілёвам. У ліпені 1941-га чырвонаармейцы і гараджане змаглі затрымаць тут нямецкую армію на 23 дні. Цаной свайго жыцця. Менавіта тут развеяны прах легендарнага пісьменніка, фотакарэспандэнта Канстанціна Сіманава. Памяць герояў ушанавалі хвілінай маўчання. 

Магілёў сёння ператварыўся і ў адну вялікую святочную пляцоўку. Выступленні духавых аркестраў і юных талентаў. Будзе працаваць "Горад майстроў", пройдзе сямейнае свята ў парку Падніколле.