На малой радзіме чэмпіёнкі Алены Наздровай

1 декабря 2019
6 залатых медалёў на чэмпіянаце свету заваявалі беларускія весляры - адна з узнагарод вышэйшай спробы ў актыве Алены Наздровай.

21-гадовая спартсменка стала лепшай на дыстанцыі 500 метраў у каноэ-адзіночцы.

Акрамя таго, Алена прынесла нашай краіне ліцэнзію на Алімпіяду ў Токіа, стаўшы трэцяй на дыстанцыі 200 метраў! Але і гэта яшчэ не ўсё - на II Еўрапейскіх гульнях прадстаўніца Магілёўскай вобласці таксама дабавіла ў скарбонку Беларусі золата.

Што і гаварыць: сезон атрымаўся ўзрушаючым, аднак на адпачынак часу няма. Усяго некалькі дзён трэнерскі штаб зборнай выдзеліў Алене, каб убачыць родных.

У гэтыя некалькі дзён наш спартыўны аглядальнік Станіслаў Ліпскі паспеў зазірнуць на малую радзіму да чэмпіёнкі. Яго рэпартаж прама зараз (відэа).