На Лініі Сталіна ўзновяць баі на рацэ Проні

23 ноября 2019
Вялікае свята, прысвечанае Дню артылерыста, пройдзе сёння на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна". На працягу ўсяго дня наведвальнікаў чакае пашыраная праграма. Традыцыйна візітнай карткай такіх мерапрыемстваў з'яўляецца ваенна-гістарычная рэканструкцыя. Гэтым разам адновяць падзеі 43-га года - баі за плацдарм на рацэ Проні. Дарослых і дзяцей таксама чакаюць дзясяткі інтэрактыўных і гульнявых зон, анімацыйная праграма і многае іншае.