На "Лініі Сталіна" сёння пройдзе рэканструкцыя наступальнай аперацыі "Баграціён"

2 июля 2018

Беларусы апынуцца ў цэнтры адной з найбуйнейшых падзей Вялікай Айчыннай. Пад адкрытым небам разгорнецца прадстаўленне з выбухамі, залпамі, рарытэтнымі баявымі машынамі і сотнямі ўдзельнікаў. Гледачы змогуць выпрабаваць і сябе ў інтэрактыўных зонах. А таксама пакатацца на танках і паўдзельнічаць у іх афарбоўцы.