На "Лініі Сталіна" сёння пакажуць ваенна-гістарычную рэканструкцыю бітвы за Берлін

8 мая 2017

А ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" сёння пакажуць ваенна-гістарычную рэканструкцыю бітвы за Берлін. Пастаноўка бітвы паўторыць падзеі 1945 года, калі Чырвоная армія заняла сталіцу нацысцкай Германіі. Савецкая і нямецкая тэхніка, форма салдат Другой сусветнай вайны і залпы артылерыйскіх прылад. Акрамя асноўнай праграмы, наведвальнікаў чакаюць і забаўныя зоны.