На "Лініі Сталіна" сёння можна ўбачыць падзеі першага дня вайны

25 мая 2019

Стаць сведкамі самаадданай абароны пагранзаставы і ўбачыць падзеі першага дня вайны можна сёння на "Лініі Сталіна". Напярэдадні Дня пагранічніка, які адзначаюць 28 мая, у гісторыка-культурным комплексе пройдзе шэраг святочных мерапрыемстваў. Рукапашны бой, паказальныя выступленні кінолагаў, рэканструкцыя бітвы і канцэрты. Таксама будзе працаваць выстава ваеннай тэхнікі і палявая кухня. Свята пачнецца апоўдні і прадоўжыцца да 17 гадзін.