На "Лініі Сталіна" пройдзе маштабная рэканструкцыя першага дня вайны

26 мая 2018

Урачыста, шумна і з душой. Сёння на "Лініі Сталіна" пройдзе маштабная рэканструкцыя першага дня вайны. Мерапрыемства пачнецца ў 14:00 і прымеркавана да 100-годдзя пагранічных войскаў. Дарэчы, напярэдадні Дня пагранічніка гледачы змогуць убачыць патрыятызм салдат падчас абароны адной з застаў. У відовішчнай інсцэніроўцы задзейнічаюць баявую тэхніку і зброю часоў Вялікай Айчыннай. Увесь гэты час будуць працаваць забаўныя пункты, дзе можна праверыць сябе на трапнасць і сфатаграфавацца ў вобразе вайскоўца. Таксама для гасцей арганізатары падрыхтавалі гістарычную віктарыну і паласу перашкод. Галоўны прыз - катанне на танку.