На Лініі Сталіна праходзіць міжнародны ваенна-гістарычны фестываль "Афганскае неба"

4 августа 2018

Святкаванні, прысвечаныя Дню дэсантніка, працягваюцца ў Беларусі. У гэтыя хвіліны ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" праходзіць міжнародны ваенна-гістарычны фестываль "Афганскае неба". Арганізатары падрыхтавалі маштабную рэканструкцыю рэальных баявых дзеянняў Афганскай вайны.

На прамую сувязь з намі выходзіць наш карэспандэнт Уладзімір Каралёў (прамое ўключэнне).

На працягу ўсяго дня на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" адбываюцца разнастайныя шоу, тут працуе больш за дзясятак гульнявых зон для дзяцей і дарослых. Прыкладна гадзіну таму былі паказальныя выступленні парашутыстаў.

Вайскоўцы сіл спецыяльных аперацый - а менавіта яны з'яўляюцца пераемнікамі дэсантнікаў - бясстрашна выканалі скачкі з верталёта Мі-8 і самалёта Ан-2. Паветраныя асы паказалі сваё майстэрства. У небе над Лініяй Сталіна вышэйшы пілатаж дэманстраваў лётчык за штурвалам спартыўна-трэніровачнага самалёта Як-52. Як і ў любы Дзень паветрана-дэсантных войскаў, не абышлося без паказальных выступленняў па рукапашным баі. Я папытаю рэжысёраў паказаць тое, як маштабна ўсё гэта было.

У цэлым на тэрыторыі Лініі Сталіна дзейнічае больш як дзясятак гульнявых зон для дзяцей і дарослых. Многія даўно ўпадабалі музейныя экспанаты ваеннай тэхнікі ХХ стагоддзя: танкі і самаходкі, самалёты і верталёты, інжынерныя машыны, зенітна-ракетныя комплексы і іншую тэхніку.

Чвэрць гадзіны таму тут пачалася ваенна-гістарычная рэканструкцыя аднаго з эпізодаў Афганскай вайны. Якога, спытаем у дырэктара па развіцці і прасоўванні Лініі Сталіна Міхаіла Мятлы (відэа).

Паводле праграмы адразу пасля ваенна-гістарычнай рэканструкцыі чакаецца катанне на верталёце Мі-2.