На "Лініі Сталіна" пад Мінскам прайшлі баі на колах

25 августа 2018

Шматлюдна было сёння на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" пад Мінскам. Там адбылося найбуйнейшае шоу краіны - баі на колах.

На працягу дня ў сутычцы сышліся больш за дзясятак пілотаў з Беларусі і Расіі. Правілы паядынкаў не прадугледжваюць асаблівых пяшчот падчас экстрэмальнага кіравання і тарану ўдзельнікаў. Менавіта з-за жорсткіх сутыкненняў падобныя шоу штогод збіраюць тысячы гледачоў у нашай краіне і па ўсім свеце. Адзінае абмежаванне - забаронена ўразацца ў вадзіцельскія дзверы саперніка. Упершыню для беларускіх гледачоў у баях прымала ўдзел першая дзяўчына-аўтабаец з Расіі.

З 2016 года "Бітва машын" у Беларусі носіць статус міжнародных спаборніцтваў. Апроч баёў на колах, тут таксама адбылося выступленне стантрайдараў.