На "Лініі Сталіна" Дзень Перамогі адзначаюць маштабнай рэканструкцыяй

9 мая 2018

Народныя гулянні працягваюцца ва ўсіх месцах нашай краіны. На тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" гэты дзень адзначаюць маштабнай рэканструкцыяй.

Там знаходзіцца і наш карэспандэнт Аляксандр Камовіч.

Для пачатку хацелася б павіншаваць усіх са святам Вялікай Перамогі. Гэты дзень па традыцыі на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" адзначаюць шырока. Гэтае месца славіцца ўжо далёка за межамі нашай краіны і з самай раніцы сюды сцякаюцца людзі як із усёй Беларусі, так і блізкага замежжа.

Святочная праграма пачалася з адкрыцця тэматычных пляцовак. Цэлы дзень тут працуе фотазона, дзе можна зрабіць здымак у вобразе савецкага салдата. Гістарычны квэст па пошуку зброі. Хапае забаўляльных месцаў і для дзяцей - катанне на конях, аніматары, паласа перашкод. І, вядома, палявая кухня, дзе кожны зможа паспытаць салдацкай кашы. І адным з самых яркіх момантаў дня стала маштабная гістарычная рэканструкцыя "Бітва за Берлін". Дарэчы, менавіта паказу гісторыі Вялікай Айчыннай вайны тут надаюць асаблівую ўвагу. Пра навінкі гэтага сезона і задачы нам распавёў дырэктар па развіцці і прасоўванні гісторыка-культурнага комплексу Міхаіл Мятла (відэа).

Дадам, што сёння комплекс будзе працаваць да самага вечара. Яшчэ магчыма наведаць тэматычныя пляцоўкі, а таксама выставу ваеннай тэхнікі. А ў 20:30 наведвальнікі змогуць панаглядаць за кульмінацыяй праграмы - святочным салютам.