На асабістую сустрэчу з Ігарам Сергеенкам прыйшло больш за 30 жыхароў Магілёўскай вобласці

26 февраля 2020

Выязныя прыёмы дазваляюць кантраляваць, як выконваюцца рашэнні Кіраўніка дзяржавы і ўрада на месцах

Сёння такое меркаванне выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падчас выязнога прыёму грамадзян у Круглым. Ігар Сергеенка адзначыў, прыёмы павінны праводзіць усе службовыя асобы  -  і рэспубліканскага, і мясцовага ўзроўню. Яны не толькі дазваляюць вырашаць бягучыя пытанні, але і тыя, што набылі хранічны характар.
Сёння падчас прыёму часцей за ўсё гучалі пытанні ЖКГ і добраўпарадкавання. Жыхарка вёскі Гай Круглянскага раёна паскардзілася на стан дарогі, што вядзе да населенага пункта. Яе пабудавалі больш за 30 гадоў таму, з тых часоў дэталёва не рамантавалі.
Адзін з прадпрымальнікаў раёна звярнуўся з просьбай перагледзець квоты на высяканне лесу для мясцовага лясгаса. Для пашырэння вытворчасці піламатэрыялаў не хапае сыравіны. На прыкладзе аднаго звароту было даручана вывучыць праблему ў маштабах краіны.   
Дарэчы, сёння на асабістую сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта прыйшло больш за 30 жыхароў Магілёўскай вобласці. Ігар Сергеенка адзначыў, што з гэтага рэгіёна, у параўнанні з іншымі абласцямі, зваротаў у Адміністрацыю паступае менш.

Ігар Сергеенка, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Летась у Адміністрацыю Прэзідэнта паступіла больш за 2,5 тысячы зваротаў ад жыхароў Магілёўскай вобласці. Гэта некалькі вышэй, чым у 2018 годзе, але ў цэлым менш, чым у іншых. Як правіла, праблемы закранаюцца самыя розныя. Але ў першую чаргу гэта пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, добраўпарадкавання населеных пунктаў, пад'язных шляхоў". 

Многія з пытанняў узятыя на асабісты кантроль. Вырашэннем некаторых праблем было даручана заняцца адказным службам. А нейкія спрэчкі могуць вырашыць самі людзі,  трэба толькі знайсці кампраміс.