На Кургане Славы прайшла прысяга работнікаў органаў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці

15 января 2020
Прафесіяналізм, адвага і гонар. Такога дэвіза будуць прытрымлівацца навабранцы. Урачыстая прысяга работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці прайшла сёння ў мемарыяльным комплексе "Курган Славы". 65 маладых людзей у розных раёнах цяпер папоўняць рады ратавальнікаў.