На культурна-адукацыйны праект запрашаюць браты Запашныя

21 августа 2015

"Тыгры ў горадзе!" На культурна-адукацыйны праект запрашаюць браты Запашныя. Каб ведаць асаблівасці знешняга выгляду і месца пражыванне драпежных кошак, фіналістка народнага шоу "Я магу!" Святлана Саўчук намалявала партрэты гэтых жывёл на вулічнай плітцы. У галерэі 6 відаў драпежнікаў – ад прабацькі Трынільскага тыгра да Амурскага, які жыве ў Расіі. Ілюстрацыі пакрытыя асаблівым лакам, таму не страцяць першапачатковы выгляд.

Аляксандра Драгун не прапусціла майстар-клас па стварэнні тыгровага графіці. Апошнія штрыхі – і прабацька ўсіх драпежных кошак гатовы. Гэта партрэт Трынільскага тыгра, які жыў паўтара мільёна гадоў таму. Копію старажытнай жывёлы намалявала Святлана Саўчук – фіналістка народнага шоу "Я магу!" Яе майстэрства добра вядомае гледачам тэлеканала "Беларусь 1". Толькі, калі раней свае шэдэўры стварала на аркушы, сёння на асфальце!

Але гэта не адзінае тыгровае графіці - за прабацькам - галерэя з выяў дзікіх кошак. Тут іх шэсць. Столькі засталося драпежнікаў у свеце. Бенгальскі, Кітайскі, Малайскі і адзіны тыгр, які не баіцца сцюжы, – Амурскі. Такі культурна-адукацыйны праект увасобілі ў Мінску браты Запашныя.

Сёння прайшла прэзентацыя маляўнічага праекта. Разам з дзецьмі Эдгард Запашны адказваў на пытанні з віктарыны і расказаў аб тыграх, якіх давялося прыручыць.

“Тыгры ў горадзе!”, але гэта не небяспечнае паведамленне, а дабрачыннае свята. Дзецям прапаноўваюць здзейсніць падарожжа па краінах, дзе жывуць драпежнікі. А таксама даведацца, які колер вачэй у гэтых жывёл ці даўжыня хваста.

Сярод першых вандроўнікаў – выхаванцы сямейнага дзіцячага дома. Прыехалі яны з Дзяржынска. Пазнавальная гульня прыйшлася даспадобы і самай маленькай – Палінцы.

Тыгровыя ілюстрацыі пакрытыя асаблівым лакам, таму не страцяць першапачатковага выгляду. А бацькі з дзецьмі змогуць штодзень прыходзіць сюды па веды. Дарэчы, адукацыйны праект атрымаў падтрымку Сусветнага фонду дзікай прыроды.

Дабрачынны марафон пад "тыгровай апекай" будзе доўжыцца да 16 верасня. Дзяцей чакаюць канцэрты, падарункі і безумоўна, віктарыны з пытаннямі аб драпежніках.