На касмадроме Байканур адбыўся старт касмічнага карабля "Саюз"

18 ноября 2016

Камандзірам карабля з'яўляецца наш суайчыннік Алег Навіцкі.

З ім астранаўт Еўрапейскага касмічнага агенцтва Тама Песке і астранаўт НАСА Пегі Уітсан. Праводзіць нашага касманаўта ў працяглае падарожжа прыехала яго старэйшая дачка Яна і сотні журналістаў з усяго свету. Для Алега Навіцкага гэта ўжо другі палёт у космас. І заўсёды разам з ім флаг Беларусі як знак павагі і любві да роднай зямлі. Нягледзячы на тое, што апошнія некалькі дзён касманаўты жывуць у рэжыме абсервацыі, прадстаўнікі СМІ ўбачылі, як каманда прымерыла на сябе касмічныя скафандры і адпрацавала прыёмы сувязі з Зямлёй.

Аўтаномны палёт падоўжыцца двое сутак. Стыкоўка прызначаная на 20-е лістапада. Цяперашняя экспедыцыя - юбілейная - 50-я па рахунку. На борту станцыі касманаўты прабудуць амаль паўгода і правядуць больш 40-ка навуковых эксперыментаў.