"На кантролі Прэзідэнта". Здаровы лад жыцця

9 июня 2019

У здаровым целе  здаровы дух! З гэтым  не паспрачаешся. І Беларусь зрабіла стаўку на стварэнне магчымасцей  для ўсіх ахвотнікаў  займацца спортам: ці то футбол, хакей або бег. 

Дарэчы, сёлета ў Мінскам паўмарафоне возьмуць удзел 40 тысяч удзельнікаў больш як з 50 краін свету. Нагадаем, заяўку падаць можа кожны, а не толькі спартсмены. Такія планы "Галоўнаму эфіру" падчас здымак праекта агучыў старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Уладзімір Дзевятоўскі.

Поспехі беларускага руху паўмарафону адзначаны на міжнародным узроўні. У доказ таму  "сярэбраны лейбл", які нядаўна атрымаў Мінскі паўмарафон. А гэта прэстыж краіны і турыстычная прывабнасць. 

А што такое для беларусаў  здаровы лад жыцця? І якія магчымасці для заняткаў спортам ёсць абсалютна для кожнага? Пра гэта новая серыя праекта АТН "На кантролі Прэзідэнта".