"На кантролі Прэзідэнта" заўтра вечарам на "Беларусь 1"

5 мая 2020
Юныя следапыты 70-й сталічнай школы разам з настаўнікамі спрабуюць закрыць адну з белых старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Знойдзены звесткі  аб беларусах, якія абаранялі Севастопаль і Адэсу. Ёсць інфармацыя, што нашчадкі герояў могуць жыць у Віцебскай вобласці. З мясцін  кровапралітных баёў, а менавіта з паўвострава Херсанес - апошняй мяжы гераічнай абароны Севастопаля,  дастаўлены ў Беларусь кісеты з зямлёй. Яны будуць перададзены ў крыпту храма-помніка ў Мінску. Зямлю з асколкамі снарадаў захаваюць і ў школьным музеі. І гэта толькі частка вялікай работы, якую вядуць у гэтай школе і  дарослыя, і дзеці. Справы кожнага фарміруюць агульнае стаўленне беларусаў да гісторыі, дзе памяць аб подзвігу - частка дзяржаўнай палітыкі. Гэта тэма новай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта". Эфір  заўтра вечарам на "Беларусь 1".