Сёлета ў Беларусі створана 30 тысяч новых рабочых месцаў. Палова на дзеючых буйных прадпрыемствах. У сярэднім 200 тысяч чалавек звяртаюцца ў службу занятасці. Ды і прыватныя агенцтвы тут знайшлі сваю нішу. Іх больш за 160. Градус канкурэнцыі павышаецца, гэта на руку тым, хто шукае новы адрас для працоўнай. Пры гэтым службы занятасці імкнуцца рыхтаваць кадры пад заказ наймальніка. Зараз гэта 60 % ад агульнай колькасці. Але ў той жа час Камітэт дзяржкантролю сцвярджае: не заўсёды курсы перападрыхтоўкі працуюць пад запыты рынку на пэўнай тэрыторыі. А значыць, грошы з казны ідуць дарэмна.
А вось тое, што запатрабавана - курсы прадпрымальнікаў. Пасля будучыя бізнесмены пішуць перспектыўны план працы і прэтэндуюць на дзяржсубсідыю на адкрыццё сваёй справы. Дык вось гэта магчымасць спрацавала. 75 % суб'ектаў гаспадарання змаглі замацавацца на рынку. Аб новых рабочых месцах, занятасці і кадрах пад заказ у праекце "На кантролі Прэзідэнта. Працаўладкаванне" ў сераду, 30 кастрычніка, пасля "Панарамы".
"На кантролі Прэзідэнта. Працаўладкаванне". Глядзіце ў сераду 30 кастрычніка
28 октября 2019













