"На кантролі Прэзідэнта". Студэнцкія інтэрнаты

23 января 2019

Беларускія ВНУ разлічваюць значна павялічыць колькасць месцаў для студэнтаў у інтэрнатах і давесці яе амаль да 100 %. Гэта стане магчымым з адкрыццём ужо сёлета двух новых будынкаў у сучаснай студэнцкай вёсцы. Пасля капітальнага рамонту прыме жыльцоў і абноўлены інтэрнат Акадэміі музыкі. Як растлумачылі нам у Міністэрстве адукацыі, зараз робяцца захады і па вырашэнні праблем у Гродзенскай вобласці, дзе ёсць інтэрнат-даўгабуд і праблемы з фінансаваннем.

Да якіх ідэалаў імкнуцца вышэйшыя навучальныя ўстановы ў стварэнні ўмоў для жыцця студэнтаў? І як спраўляюцца з праблемамі ВНУ, якім дастаўся ў спадчыну стары жылы фонд? Глядзіце новую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта" сёння адразу пасля "Панарамы".